28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцэ-прэм'ер і міністр абароны Тайланда Правіт Вангсувон на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў В'етнаме і Тайландзе Валерыем Садохам выказаў зацікаўленасць асабіста наведаць Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МЗС Беларусі.
Сустрэча беларускага дыпламата са службовай асобай Тайланда прайшла сёння ў Бангкоку.
Бакі абмеркавалі развіццё палітычнага дыялогу паміж краінамі, узаемадзеянне ў сферы бяспекі, пашырэнне дагаворна-прававой базы, абмену візітамі. Правіт Вангсувон пацвердзіў намер аказваць усямернае садзейнічанне развіццю беларуска-тайландскіх адносін.