5 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Віталя Дрожжу міністрам лясной гаспадаркі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Віталь Аляксандравіч Дрожжа нарадзіўся ў 1978 годзе ў г.п.Карэлічы Гродзенскай вобласці. У 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 2011 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць Віталь Дрожжа пачынаў у Лагойскім лясгасе на пасадзе рабочага. У 2000-2001 гадах служыў у органах унутраных спраў. У 2001-2006 гадах - ляснічы Чырвона-Швабскага лясніцтва Лагойскага лясгаса. У 2006-2008 гадах - галоўны інспектар аддзела кантрольна-рэвізійнай работы і дзяржаўнага кантролю за лесам Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. З 2008 па 2013 год кіраваў Бабруйскім лясгасам.
З 2013 года да гэтага часу працаваў на пасадзе генеральнага дырэктара дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры".