Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Сак 2017

Віктар Сарачан узгоднены на пасаду пасла Малдовы ў Беларусі

3 сакавіка, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Новым паслом Малдовы ў Беларусі, як плануецца, стане Віктар Сарачан. Яго кандыдатура была ўзгоднена на сустрэчы прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона і прэм'ер-міністра Паўла Філіпа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прэзідэнта Малдовы.

Было абмеркавана пытанне адклікання дзесяці паслоў і назначэння 17 патэнцыяльных кандыдатаў на пасады паслоў Малдовы за мяжой. Вынікам стала дамоўленасць аб пачатку працэдуры запыту агрэману для групы з васьмі кандыдатаў.

Раней прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон адхіліў прадстаўленую ўрадам кандыдатуру Уладзіміра Чобану на пасаду пасла Малдовы ў Беларусі, а таксама не згадзіўся з назначэннем пасламі яшчэ некалькіх кандыдатур. Цяпер пасаду пасла Малдовы ў Беларусі займае Георге Хіаарэ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі