17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Венесуэла зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў сферы паветранага транспарту. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Арцёма Сікорскага з паслом Венесулы ў Беларусі Франклінам Рамірэсам Араке, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.
Асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю існуючых праектаў, напрыклад, па падрыхтоўцы авіяцыйнага персаналу на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Акрамя таго, размова ішла аб перавозцы грузаў паміж Венесуэлай і Беларуссю.
Франклін Рамірэс Араке ад імя Нацыянальнага інстытута грамадзянскай авіяцыі Венесуэлы выказаў зацікаўленасць у развіцці і пашырэнні супрацоўніцтва з Беларуссю. Дыпламат таксама гатовы садзейнічаць рабоце па праекце міжурадавага пагаднення аб паветраных зносінах паміж Венесуэлай і Беларуссю.