2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абаронныя ведамствы Беларусі і Расіі падпісалі пяцігадовую праграму стратэгічнага партнёрства. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Алег Воінаў пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы ўпершыню падпісалі праграму стратэгічнага партнёрства паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Расіі на 5 гадоў. Гэта праграма дасць магчымасць дакладна выбудоўваць перспектыву і развіваць наша супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй", - расказаў Алег Воінаў.
Ён падкрэсліў, што Расія - стратэгічны саюзнік для Беларусі, гэта датычыцца і ваеннай сферы.