6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узбекістан зацікаўлены ў вывучэнні беларускага вопыту будаўніцтва АЭС. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства энергетыкі Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Дэлегацыя Узбекістана на чале з намеснікам прэм'ер-міністра - старшынёй праўлення АТ "Узбекнафтагаз" Алішэрам Султанавым з рабочым візітам наведала будаўнічую пляцоўку Беларускай АЭС. Суправаджалі замежную дэлегацыю намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк і генеральны дырэктар РУП "Беларуская атамная электрастанцыя" Міхаіл Філімонаў. Госці наведалі інфармацыйны цэнтр атамнай электрастанцыі, азнаёміліся з сацыяльнай інфраструктурай Астраўца, дзейнасцю вучэбна-трэніровачнага цэнтра і ходам узвядзення Беларускай атамнай электрастанцыі.
Потым адбыліся перагаворы і абмен вопытам па рэалізацыі беларускай ядзернай энергетычнай праграмы і ўзвядзенні Беларускай АЭС. У сувязі з прынятым урадам рашэннем Узбекістана аб будаўніцтве ў краіне атамнай электрастанцыі, вопыт Беларусі для гасцей з'яўляецца асабліва актуальным.