29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены юбілейны медаль "115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі". Адпаведны ўказ нумар 162 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Цяпер Федэрацыя прафсаюзаў аб'ядноўвае звыш 4 млн працоўных. Арганізацыя выступіла з ініцыятывай аб устанаўленні юбілейнага медаля да 115-годдзя прафсаюзнага руху.
Гэтай узнагародай плануецца заахвочваць прафсаюзны актыў, ветэранаў працы, лепшых прадстаўнікоў прафесій.
Медаль вырабляецца з металу серабрыстага колеру. На яго правым баку размешчана выява скульптурнай кампазіцыі ў выглядзе фігур рабочага і сялянкі, паміж якімі шчыт з надпісам "Слава працы".