7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія і брытанскія ваенныя ўзгаднілі супрацоўніцтва па кантролі над узбраеннямі на 2019 год, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Сустрэча прадстаўнікоў узброеных сіл Беларусі і Вялікабрытаніі прайшла ў Мінску 6 ліпеня. "Бакі ацанілі выкананне мерапрыемстваў двухбаковага супрацоўніцтва ў 2017-2018 гадах, разгледзелі прапановы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці праводзімых мерапрыемстваў. Таксама ўзгоднены пытанні супрацоўніцтва ў галіне кантролю над узбраеннямі ў 2019 годзе", - праінфармавалі ў Мінабароны.