Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Жнв 2017

Урад Расіі адобрыў праект пагаднення аб прадастаўленні дзяржкрэдыту Беларусі на $700 млн

22 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Урад Расіі адобрыў праект пагаднення аб прадастаўленні дзяржаўнага крэдыту Беларусі на $700 млн. Адпаведнае рашэнне апублікавана на расійскім афіцыйным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

"Адобрыць прадстаўлены Мінфінам Расіі ўзгоднены з МЗС Расіі, Мінэканамразвіцця Расіі і дзяржаўнай карпарацыяй "Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканамбанк)" і папярэдне прапрацаваны з беларускім бокам праект пагаднення паміж урадам Расіі і ўрадам Беларусі аб прадастаўленні ўраду Беларусі дзяржаўнага фінансавага крэдыту", - гаворыцца ў распараджэнні, падпісаным прэм'ер-міністрам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым.

Мінфіну Расіі сумесна з МЗС даручана правесці перагаворы з беларускім бокам і падпісаць пагадненне ад імя расійскага ўрада.

Згодна з праектам пагаднення, крэдыт выдаецца тэрмінам на 10 гадоў. Сродкі будуць прадастаўлены ў расійскіх рублях і прызначаны для рэфінансавання абавязацельстваў Беларусі перад РФ па раней атрыманай пазыцы. Крэдыт будзе пагашацца двума штогадовымі траншамі (пачынаючы з 2018 года) - у красавіку і кастрычніку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі