Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Врс 2016

Урад Беларусі зацвердзіў палажэнне аб Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю

7 верасня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастановай нумар 702 ад 6 верасня 2016 года зацвердзіў палажэнне аб Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўрадзе.

Згодна з дакументам, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і падпарадкоўваецца Савету Міністраў. У сістэму МАРГ уваходзяць тэрытарыяльныя органы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з правамі юрыдычнай асобы, упраўленні (аддзелы) гандлю і паслуг аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, падпарадкаваная МАРГ установа "Рэдакцыя часопіса "Гермес" і ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа", прыналежныя Рэспубліцы Беларусь акцыі якога перададзены ў кіраванне МАРГ.

Задачамі МАРГ з'яўляюцца правядзенне дзяржпалітыкі ў галіне процідзеяння манапалістычнай дзейнасці і развіцця канкурэнцыі, рэгуляванне дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій, цэнаўтварэння, гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, абароны правоў спажыўцоў, рэкламы, дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг); прыняцце мер па процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і нядобрасумленнай канкурэнцыі, па выяўленні і спыненні парушэнняў заканадаўства ў гэтай галіне, садзейнічанні развіццю добрасумленнай канкурэнцыі.

Таксама міністэрства будзе праводзіць аналіз стану спажывецкага рынку, распрацоўваць і ажыццяўляць мерапрыемствы па фарміраванні ўнутранага спажывецкага рынку, паляпшэнні якасці гандлёвага і бытавога абслугоўвання насельніцтва і аказання паслуг грамадскага харчавання, па развіцці рэкламнай дзейнасці з улікам нацыянальных інтарэсаў Беларусі.

Акрамя таго, у задачы МАРГ уваходзяць каардынацыя выставачнай і кірмашовай дзейнасці; рэалізацыя дзяржаўнай кадравай палітыкі ў галіне процідзеяння манапалістычнай дзейнасці і развіцця канкурэнцыі, рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій, цэнаўтварэння, гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва; ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі кантролю, дзяржаўнага кантролю (нагляду).

Пастанова ўступае ў сілу з 8 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі