6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі адобрыў праект пагаднення аб інфармацыйным узаемадзеянні дзяржаў - удзельніц СНД у галіне лічбавага развіцця грамадства. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 4 лістапада 2020 года нумар 630 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Праект пагаднення адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў.
Дакумент будзе падпісаны з боку Беларусі пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.