Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Чэр 2018

Умовы пенсійнай рэформы ў Беларусі празрыстыя, якіх-небудзь змяненняў не плануецца

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Умовы пенсійнай рэформы ў Беларусі празрыстыя, якіх-небудзь змяненняў не плануецца, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Савета Рэспублікі Вольга Казловіч.

Пытанне аб пенсійным забеспячэнні комплексна разглядалася 7 чэрвеня на планавым пасяджэнні секцыі навукова-кансультатыўнага савета па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця ў Савеце Рэспублікі. "Адбылася актыўная дыскусія, у час якой гучалі самыя розныя, у тым ліку і альтэрнатыўныя пункты гледжання: аб павышэнні пенсійнага ўзросту для жанчын, пераглядзе аплаты працы ў бюджэтнай сферы, увядзенні ўмоўна накапляльнай пенсійнай сістэмы, дадатковых карпаратыўных сістэм і іншыя. Кожны з прысутных экспертаў мог выказаць свой пункт гледжання. Аднак нельга ацэньваць агучаныя меркаванні як адпрацаваныя прапановы, - падкрэсліла Вольга Казловіч. - Умовы ажыццяўлення паэтапнай пенсійнай рэформы ў Беларусі вядомыя і празрыстыя. Цяпер якіх-небудзь змяненняў не плануецца".

"Стаіць задача, каб сярэдняя пенсія складала не менш за 40 працэнтаў ад сярэдняй заработнай платы па краіне. Гэта залежыць ад збалансаванасці Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і магчымасцей рэспубліканскага бюджэту", - нагадала прэс-сакратар верхняй палаты беларускага парламента.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржорганаў і эксперты з бізнес-супольнасці, грамадскіх аб'яднанняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі