2 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей узначаліць беларускую дэлегацыю на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое адбудзецца 3 красавіка ў Бішкеку (Кыргызская Рэспубліка). Аб гэтым расказаў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У парадак дня пасяджэння ўключана 16 пунктаў. Сярод іх - пытанні аб планах кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, супрацоўніцтве ва ўмацаванні пагранічнай бяспекі, ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, узаемадзеянні праваахоўных органаў, пашырэнні інтэграцыйных сувязей у сферы абароны, культуры, адукацыі і спорту.
Пасля старшынства ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў на працягу двух гадоў запар у бягучым годзе Беларусь ажыццяўляе функцыі сустаршыні.