Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Ліс 2023

У МЗС Беларусі пацвердзілі факт размовы Алейніка з армянскім калегам

У МЗС Беларусі пацвердзілі факт размовы Алейніка з армянскім калегам
Фота з архiва

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі пацвердзілі факт тэлефоннай размовы кіраўніка ведамства Сяргея Алейніка з яго армянскім калегам Араратам Мірзаянам, паведамляе БЕЛТА.

"Так, сапраўды, па нашай ініцыятыве сёння адбылася тэлефонная размова міністраў, у ходзе якой былі абмеркаваны пытанні бягучай дзейнасці АДКБ. Таксама Арарат Мірзаян праінфармаваў аб тым, што не зможа прыняць удзел у сумесным пасяджэнні СМЗС, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ", - заявілі ў прэс-службе.

Як паведамлялася БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Сакратарыята АДКБ, 23 лістапада 2023 года ў Мінску пад старшынствам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца сесія Савета калектыўнай бяспекі (СКБ) АДКБ. Члены СКБ абмяркуюць актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, вызначаць будучыя задачы, а таксама прымуць шэраг дакументаў, нацэленых на забеспячэнне інтарэсаў калектыўнай бяспекі.

Напярэдадні сесіі Савета калектыўнай бяспекі, 22 лістапада 2023 года, пройдзе сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ.

Цікава, што і прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян раней паведаміў аб сваім рашэнні не ўдзельнічаць у саміце. Армянскі лідар ужо не першы раз адмаўляецца прымаць удзел у інтэграцыйных мерапрыемствах. Так, у кастрычніку ён прапусціў саміт СНД у Бішкеку.

Тыдзень таму, 14 лістапада, адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Нікола Пашыняна. Бакі абмеркавалі сітуацыю на Каўказе, двухбаковыя адносіны і парадак дня маючага адбыцца саміту АДКБ.

Аб рэакцыі Аляксандра Лукашэнкі на адмову Нікола Пашыняна прыехаць на саміт расказала журналістам прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант. Паводле яе слоў, беларускі лідар паставіўся да гэтага спакойна: "Прэзідэнт разумее, што гэта справа кіраўніка любой дзяржавы. Запрашэнне было адрасавана прэм'ер-міністру Арменіі гэтак жа, як і іншым кіраўнікам дзяржаў. Прэзідэнту Расіі, напрыклад, таксама ў ходзе нядаўна праведзенай тэлефоннай размовы. Ён запрашэнне прыняў".

"Зыходзячы са свайго вопыту і ўчынкаў у такіх сітуацыях некаторых іншых вядомых палітыкаў, Прэзідэнт прапанаваў прэм'ер-міністру Арменні не спяшацца, не прымаць паспешных рашэнняў, а сур'ёзна абдумваць наступныя крокі, якія могуць быць накіраваны на дэзынтэграцыю", - дадала прэс-сакратар у каментарыі для СМІ 14 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі