23 кастрычніка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У Мінску ў прысутнасці Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі падпісана рамачная праграма ААН па тэхнічнай дапамозе Беларусі ў мэтах развіцця на 2016-2020 гады. Цырымонія падпісання адбылася ў доме-музеі "Лошыцкая сядзіба", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Подпісы пад дакументам паставілі міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі і пастаянны каардынатар ААН і пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха.
Праграма з'яўляецца другім па ліку дакументам, які вызначае сумесную стратэгію дзейнасці арганізацый сістэмы ААН у Беларусі. Увага ў дакуменце засяроджана на чатырох найбольш важных для краіны галінах: устойлівае эканамічнае развіццё; інклюзіўнае, адказнае і падсправаздачнае кіраванне; захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыроднага патэнцыялу, заснаванае на прынцыпах "зялёнай" эканомікі; устойлівае развіццё чалавечага капіталу з упорам на ахову здароўя, адукацыю, сацыяльную абарону.