4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чэрвені плануецца візіт Прэзідэнта Беларусі ў Кітай для ўдзелу ў саміце ШАС, паведаміў сёння кітайскім журналістам старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міхаіл Мясніковіч праінфармаваў, што ў чэрвені 2018 года плануецца чарговы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай для ўдзелу ў саміце ШАС у Цындаа. "Мяркуем, што адбудзецца сустрэча на вышэйшым узроўні са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, што дазволіць таксама абмяркоўваць многія актуальныя пытанні двухбаковых адносін", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Ён адзначыў, што кіраўнікі дзяржаў закрануць глабальныя задачы ў цэлым і выпрацоўку адпаведных падыходаў.