21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Бруселі разлічваюць у хуткім часе пасля саміту "Усходняга партнёрства" ўзгадніць "Прыярытэты партнёрства" ЕС і Беларусі на перыяд да 2020 года. Аб гэтым журналістам расказалі прадстаўнікі Еўрасаюза, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У ЕС падкрэслілі, што цяпер "перагаворы па ўзгадненні гэтага дакумента прадаўжаюцца, і наўрад ці яны будуць завершаны да пачатку саміту ў Бруселі, які адбудзецца 24 лістапада". Разам з тым там выказалі надзею, што ў хуткім часе пасля саміту гэтыя перагаворы будуць завершаны.
Акрамя таго, у Еўрасаюзе адзначылі, што за апошнія два гады ў адносінах Беларусі і Еўрасаюза быў дасягнуты прагрэс.