11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў указ нумар 223 аб прыёме ў беларускае грамадзянства 244 чалавек, у тым ліку 24 непаўналетніх. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Новымі грамадзянамі нашай краіны сталі асобы, якія прыбылі з 18 дзяржаў. Уручэнню ім беларускіх пашпартоў будзе папярэднічаць урачыстая цырымонія прынясення прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Адначасова кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адхіленні шэрага заяў замежных грамадзян, якія не выканалі ўсе ўмовы прыёму ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, устаноўленыя нацыянальным заканадаўствам.