016 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 280, якім уносяцца змяненні ва ўказ ад 2 ліпеня 2015 года нумар 305 "Аб сістэме электроннай чаргі транспартных сродкаў у пунктах пропуску". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Для павышэння эфектыўнасці работы сістэмы электроннай чаргі ўказам адмяняецца бязвыплатнае размяшчэнне транспартных сродкаў у зоне чакання. Раней існаваўшая паслуга платнага браніравання часу ўезду транспартных сродкаў у пункт пропуску з зоны чакання таксама адмяняецца.
Замест гэтага прадугледжана, што ўсе транспартныя сродкі пры іх уездзе ў зону чакання павінны аплаціць рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі. Пры гэтым уезд у зону чакання будзе ўпарадкаваны і будзе ажыццяўляцца ў парадку жывой чаргі.
Частка грашовых сродкаў, атрыманых ад функцыянавання сістэмы электроннай чаргі, будзе пералічвацца Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту для ўдасканалення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў пагранічнай службы. Парадак і памер такіх пералічэнняў вызначыць Савет Міністраў.
За ўрадам таксама замацаваны паўнамоцтвы па вызначэнні парадку функцыянавання сістэмы электроннай чаргі, патрабаванняў да абсталявання зоны чакання і рэгістрацыі ў ёй транспартных сродкаў, што дасць магчымасць уніфікаваць і ўпарадкаваць работу аператараў зон чакання.