Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Кст 2017

У Беларусі створана рабочая група для вырашэння пытанняў па ўездзе іншаземцаў у СД

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створана рабочая група для вырашэння пытанняў, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Гэта прадугледжана распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі ад 29 верасня 2017 года нумар 343р, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Рабочай групе даручана падрыхтаваць тэхнічныя патрабаванні і варыянты стварэння канала перадачы даных аб візах (выдадзеных, ануляваных, прызнаных несапраўднымі і канфіскаваных), пасведчаннях на права жыхарства, дазволах на часовае пражыванне і іншых дазволах на ўезд, выезд і знаходжанне ў адпаведнасці з праектам пагаднення аб узаемным прызнанні віз, вызначыць сістэму абароны такой інфармацыі. Неабходна таксама арганізаваць узаемадзеянне з расійскім бокам для вырашэння гэтых, а таксама іншых пытанняў, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, і выпрацаваць рэгламент праходжання перадаваемых даных паміж зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі Беларусі.

Пры неабходнасці група можа прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду.

Аб выніках праведзенай работы неабходна інфармаваць урад да 1 лістапада 2017 года.

Узначаліў групу першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко. Арганізацыйным забеспячэннем дзейнасці групы даручана займацца Міністэрству сувязі і інфарматызацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі