Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Сак 2018

У ААН падтрымаюць ініцыятыву Беларусі па стварэнні партнёрскай сеткі каардынатараў МУР

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сакратарыят Арганізацыі Аб'яднаных Нацый падтрымае ініцыятыву Беларусі па стварэнні партнёрскай сеткі каардынатараў па МУР. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Валянціна Рыбакова з першым намеснікам Генеральнага сакратара ААН Амінай Махамед, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Аміна Махамед выказала ўдзячнасць па выніках свайго візіту ў Мінск у лютым для ўдзелу ў Рэгіянальным форуме каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця (МУР). Першы намеснік генеральнага Сакратара ААН высока ацаніла ініцыятыву Беларусі па стварэнні партнёрскай сеткі каардынатараў па МУР, запэўніўшы ў падтрымцы з боку Сакратарыята арганізацыі гэтага новага фармату партнёрства. Аміна Махамед таксама падкрэсліла неабходнасць распаўсюджвання вопыту стварэння і дзейнасці Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў у Мінску, які яна наведала ў час свайго знаходжання ў Беларусі.

Валянцін Рыбакоў падзякаваў Аміне Махамед за асабісты ўдзел у мінскім форуме і запэўніў у намеры Беларусі прадоўжыць узаемадзеянне з краінамі рэгіёна для іх уключэння ў рэалізацыю беларускай ініцыятывы.

Бакі намецілі далейшыя сумесныя крокі для распаўсюджвання вынікаў мінскага форуму і арганізацыі практычнага садзейнічання Сакратарыята ААН у стварэнні партнёрскай сеткі каардынатараў па МУР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі