Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Стд 2022

ЦВК зацвердзіла каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні рэферэндуму

ЦВК зацвердзіла каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні рэферэндуму
Фота з архiва

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК зацвердзіла каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да 22 студзеня мы павінны завяршыць вылучэнне прадстаўнікоў у склады тэрытарыяльных камісій, да 25-га - зацвердзіць склады камісій. Утварэнне ўчасткаў для галасавання - не пазней за 1 лютага, вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых камісій па рэферэндуме - не пазней за 3 лютага. Не пазней чым за 20 дзён да правядзення рэферэндуму - не пазней за 6 лютага - мы павінны сфарміраваць участковыя камісіі", - сказаў старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ нумар 14 "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму". У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага 2022 года.

Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна перадаецца ў бюлетэні для галасавання: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?" Змяненні і дапаўненні Канстытуцыі, якія выносяцца на рэферэндум, дадаюцца да ўказа.

З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння - праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што рашэнне, прынятае рэферэндумам, з'яўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі.

Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана арганізаваць правядзенне рэферэндуму, забяспечыць падвядзенне яго вынікаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства ў адпаведнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі