Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Лют 2024

ЦВК: у Беларусі акрэдытавана 27 790 нацыянальных наглядальнікаў

ЦВК: у Беларусі акрэдытавана 27 790 нацыянальных наглядальнікаў
Фота з архіва

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніцтва ЦВК Беларусі абмеркавала са старшынямі тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій актуальныя пытанні падрыхтоўкі выбараў у адзіны дзень галасавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.

"Цяпер ЦВК Беларусі акрэдытавала 122 міжнародныя наглядальнікі. Сур'ёзна пачала працаваць доўгатэрміновая місія наглядальнікаў СНД. Прадаўжаюць паступаць заяўкі на акрэдытацыю ад міжнародных наглядальнікаў, якія прыедуць на кароткатэрміновае назіранне", - расказаў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка.

Акрамя таго, адзначыў Ігар Карпенка, у Беларусі акрэдытавана 27 790 нацыянальных наглядальнікаў. "Гэта лічба з улікам усіх узроўняў камісій, пачынаючы ад цэнтральнай і заканчваючы ўчастковымі, якія былі сфарміраваны і пачалі работу", - падкрэсліў ён. Старшыня ЦВК таксама звярнуў увагу, што ў рэгіёнах праводзяцца трэнінгі з участковымі камісіямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі