Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Стд 2022

Трэцяе пытанне Лукашэнкі народу: ці гатовы быць ініцыятыўнымі і працаваць на сябе?

Трэцяе пытанне Лукашэнкі народу: ці гатовы быць ініцыятыўнымі і працаваць на сябе?

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэцяе пытанне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі народу - ці гатовы грамадзяне быць ініцыятыўнымі і працаваць на сябе. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ці гатовы вы быць ініцыятыўнымі і працаваць на сябе?" - паставіў пытанне беларускі лідар.

"Ці гатовы беларусы сёння адарвацца па-сапраўднаму, адвязацца, паставіць перад сабой, перад сваёй сям'ёй задачу і папрацаваць хаця б на сябе. А ўсё астатняе, што ад дзяржавы, мы захаваем. І як толькі мы гэты ўнутраны патэнцыял нашага народа, кожнага беларуса задзейнічаем, мы ў два разы будзем багацейшымі. Пара распранацца і працаваць!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі была, ёсць і будзе рыначная эканоміка з разумным удзелам дзяржавы ў тых сферах, дзе без яе не абысціся. "Работа прадпрыемстваў-манапалістаў, кантроль за цэнамі, агульнай інфляцыяй, будаўніцтва інфраструктуры, медыцына, адукацыя, навука і гэтак далей", - удакладніў ён.

У пачатку Паслання Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мае намер адрасаваць народу тры пытанні. Першыя два былі наступнымі: "Ці гатовы вы, беларусы, плаціць за ўласную абарону, за ўласную дзяржаву?" і "Вы гатовы плаціць за гэту дарагую рэч, імя якой - суверэнітэт і незалежнасць?"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі