Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Ліс 2015

Тэматыку магчымага спрашчэння візавых працэдур разгледзяць на беларуска-славацкіх кансультацыях у Мінску

26 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Пытанні пашырэння супрацоўніцтва па лініі Беларусь-ЕС і магчымага спрашчэння візавых працэдур будуць разгледжаны на беларуска-славацкіх кансультацыях паміж МЗС у Мінску. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, 27 лістапада пройдуць кансультацыі па консульскіх пытаннях. Плануецца разгледзець шэраг пытанняў, якія датычацца тэматыкі развіцця дагаворна-прававой базы ў консульскай галіне, прававога становішча беларускіх і славацкіх грамадзян на тэрыторыях дзвюх краін. Бакі таксама абмяняюцца інфармацыяй па тэматыцы магчымага спрашчэння візавых працэдур, а таксама абмяркуюць іншыя пытанні, якія ўяўляюць інтарэс для дзвюх краін.

Беларускую і славацкую дэлегацыі ўзначаляць кіраўнікі консульскіх упраўленняў МЗС.

У Мінску 30 лістапада таксама пройдуць беларуска-славацкія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць Алена Купчына, славацкую - Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Ігар Слабоднік. У час кансультацый плануецца абмеркаванне ўсяго спектра беларуска-славацкіх адносін, а таксама пытанняў пашырэння супрацоўніцтва па лініі Беларусь-ЕС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі