13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас абмеркаваў з паслом Арменіі ў Беларусі Арменам Гевандзянам актуальныя пытанні супрацоўніцтва на двухбаковым узроўні і ў інтэграцыйных аб'яднаннях, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт беларускага ўрада.
Па выніках 2018 года тавараабарот Беларусі і Арменіі склаў $50,1 млн і ў параўнанні з 2017-м узрос на 17,3 працэнта. Экспарт склаў $37,4 млн, імпарт - $12,7 млн. Сальда дадатнае для Беларусі ў памеры $24,7 млн.
У Арменіі сфарміравана тавараправодная сетка больш як 80 беларускіх прадпрыемстваў. Працуюць тры прадпрыемствы з удзелам беларускага капіталу: ТАА "Армяна-Беларускі гандлёвы дом "Ар-Бе", ТАА "БелАЗ Каўказ Транс Сэрвіс" і ЗАТ "Гандлёвы дом "БелАр".