21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча памочніка Прэзідэнта Расіі Уладзіслава Суркова і спецыяльнага прадстаўніка Злучаных Штатаў Амерыкі па Украіне Курта Волкера праходзіць у Мінску. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным твітар-акаўнце МЗС Беларусі.
"Памочнік Прэзідэнта Расіі Уладзіслаў Суркоў і спецпрадстаўнік ЗША па Украіне Курт Волкер сустракаюцца ў Мінску ў закрытым для СМІ рэжыме", - праінфармавалі ў ведамстве.
Дзярждэпартамент ЗША раней заяўляў, што галоўнай тэмай сустрэчы стануць расійска-ўкраінскія адносіны.