28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 30 сакавіка ў Маскве сустрэнецца са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар прэм'ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч.
Кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць актуальныя пытанні ўзаемадзеяння як у двухбаковым фармаце, так і ў інтэграцыйных аб'яднаннях.