8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча "Беларусь - Кыргызстан: актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва" пройдзе 25 лютага ў рэжыме анлайн, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
"Плануецца, што ў час анлайн-сустрэчы выступяць кіраўнікі дыпламатычных місій і дзяржаўных органаў Беларусі, эксперты дзвюх краін, якія прадставяць актуальную інфармацыю аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж дзяржавамі. Удзельнікі мерапрыемства атрымаюць магчымасць не толькі задаць пытанні спікерам у чаце, але і абмяняцца патрэбнымі і важнымі кантактамі", - адзначылі ў палаце.
Мерапрыемства арганізуе БелГПП сумесна з пасольствам Беларусі ў Кыргызстане і асацыяцыяй "Дардой".
Яшчэ адна бізнес-сустрэча прадстаўнікоў прадпрыемстваў і дзелавых колаў Беларусі і Інгушэціі запланавана на 24 лютага. Яна таксама пройдзе ў рэжыме анлайн. Яе арганізатарамі выступае Мінскае аддзяленне БелГПП сумесна з Саюзам "Гандлёва-прамысловая палата Рэспублікі Інгушэція".