Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Сак 2017

Супрацоўніцтва Беларусі з МВФ абмяркоўваецца на сустрэчы Лукашэнкі і Долмана

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Беларусі з Міжнародным валютным фондам абмяркоўваецца на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Пітэрам Долманам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуй, што прыехалі ў Беларусь і прыйшлі па маёй просьбе для таго, каб мы маглі з вамі абмеркаваць літаральна 1-2 пытанні. І хачу сказаць, што я не перагаворы весці вас запрасіў, таму што ведаю, што вы актыўна супрацоўнічаеце з нашымі спецыялістамі па праблематыцы адносін з МВФ, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Ёсць некалькі пытанняў, якія я хацеў бы абмеркаваць. Для мяне і краіны яны вельмі важныя".

"Лічу, што пытанні, па якіх мы будзем весці размову, яны і ў інфармацыйным плане карысныя для вас, ну і наогул на будучае, каб вы ведалі аб сітуацыі, якая складваецца ў Беларусі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Як інфармавала БЕЛТА са спасылкай на першага намесніка міністра фінансаў Максіма Ермаловіча, бюджэт Беларусі на 2017 год не супярэчыць чаканням Міжнароднага валютнага фонду. "Кансультацыі з МВФ мы не спынялі, сумесную работу праводзілі ў рамках маніторынгу па IV артыкуле, прадаўжалі ўзаемадзеянне па бюджэтных пытаннях. Калі гаварыць аб бюджэце на 2017 год, то ён не супярэчыць тым чаканням МВФ, якія нашы калегі ўскладалі пры падрыхтоўцы праекта праграмы", - заяўляў Максім Ермаловіч у пачатку лютага бягучага года.

На той момант заставаліся некаторыя тэхнічныя моманты, іх Беларусь і МВФ прадаўжалі абмяркоўваць, але яны ў большай ступені знаходзіліся ў плоскасці ўзаемадзеяння экспертаў.

Як паведамлялася, Беларусь імкнецца да таго, каб пачаць новую праграму супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам у першай палавіне 2017 года. Раней заяўлялася, што краіна разлічвае на прадастаўленне фондам $3,5 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі