24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае аператыўна-стратэгічнае вучэнне "Баявое братэрства-2023" пройдзе на тэрыторыі Беларусі з 1 па 6 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
У агульнай задуме вучэння плануюцца сумесныя і спецыяльныя вучэнні, якія ўключаюць падрыхтоўку розных кампанентаў войскаў (Калектыўных сіл) АДКБ.
У вучэннях будуць прымаць удзел Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання АДКБ, сілы і сродкі разведкі ўзброеных сіл дзяржаў - членаў АДКБ, сілы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў АДКБ, а таксама сумеснае фарміраванне радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння АДКБ.
Вучэнні пройдуць на палігонах і ўчастках мясцовасці Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Воінскія кантынгенты, якія прымуць удзел у вучэнні, пачнуць перабазіравацца ў Беларусь 25 жніўня.