17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў Беларусі Кубка Еўропы 2017 года па бегу на 10 000 метраў. Гэта прадугледжана распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі ад 16 лютага 2017 года нумар 51р, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Узначаліў камітэт міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко.
Арганізацыйнаму камітэту даручана распрацаваць і зацвердзіць план адпаведных мерапрыемстваў, пры неабходнасці прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да работы па падрыхтоўцы і правядзенні Кубка Еўропы па бегу на 10 000 метраў кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, Мінскага аблвыканкама, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.