23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя ў эканоміцы Беларусі абмеркавана на сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам урада і Нацбанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніку дзяржавы далажылі аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за мінулы перыяд 2016 года, сітуацыі на валютным рынку.
Абмяркоўвалася таксама супрацоўніцтва Беларусі з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі па канкрэтных пытаннях. У іх ліку праект па рэканструкцыі аўтадарогі Мінск - Гродна, які рэалізуецца сумесна з Сусветным банкам. "Трэба ўсё рабіць, каб гэта супрацоўніцтва не спынялася. Для нас гэта вельмі выгаднае супрацоўніцтва, асабліва ў гэты перыяд", - адзначыў Прэзідэнт.