Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Сак 2017

Старшыня Мажыліса парламента Казахстана правядзе ў Беларусі афіцыйныя сустрэчы

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Казахстана на чале са старшынёй Мажыліса (ніжняй палаты) парламента Нурланам Нігматуліным пройдзе 15-17 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

З Нурланам Нігматуліным сустрэнуцца прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Плануецца таксама, што казахстанскі госць выступіць з лекцыяй у БДУ.

Як адзначылі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў, у час перагавораў з Уладзімірам Андрэйчанкам будзе абмяркоўвацца шырокае кола пытанняў, у тым ліку міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, удасканалення дагаворна-прававой базы, функцыянавання сумесных зборачных вытворчасцей на тэрыторыі Казахстана.

Чакаецца, што казахстанская дэлегацыя ўскладзе вянок да Вечнага агню каля манумента Перамогі, наведае Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Мінскі аўтамабільны завод.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі