25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяты транш крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) у памеры $200 млн паступіў у бюджэт Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства фінансаў.
"Сродкі пятага траншу крэдыту ў памеры $200 млн паступілі ў рэспубліканскі бюджэт 25 кастрычніка", - адзначылі ў Мінфіне.
Усяго на працягу 2016-2017 года Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця пералічыў Беларусі $1,6 млрд.
Як паведамлялася, Міністэрства фінансаў Беларусі і Еўразійскі банк развіцця 25 сакавіка 2016 года падпісалі пагадненне аб прадастаўленні фінансавага крэдыту са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Пагадненнем прадугледжана выдзяленне фінансавых рэсурсаў на суму $2 млрд у падтрымку мер эканамічнай палітыкі і структурных пераўтварэнняў урада і Нацыянальнага банка Беларусі на 2016-2018 гады, адобраных Саветам Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.
Сродкі павінны быць прадастаўлены сямю траншамі на працягу 2016-2018 гадоў. Чацвёрты транш крэдыту ў памеры $300 млн паступіў у рэспубліканскі бюджэт 29 чэрвеня 2017 года.