Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Жнв 2022

Спрошчаная працэдура атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне пачала працаваць ў Беларусі

Спрошчаная працэдура атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне пачала працаваць ў Беларусі
Фота з архiва

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спрошчаная працэдура атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне пачала працаваць у Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

У ведамстве расказалі, што кампетэнтныя органы Беларусі прадаўжаюць рэалізацыю крокаў, якія накіраваны на ўмацаванне добрасуседскіх адносін з грамадзянамі Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы. Адным з іх стала ўстанаўленне бязвізавага рэжыму ўезду. На сённяшні дзень гэтай магчымасцю скарысталіся ўжо больш за 200 тыс. чалавек. Наступным крокам МУС, які быў узгоднены з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, стала рэалізацыя спрошчанай працэдуры атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне. Гэта датычыцца грамадзян прыгранічных дзяржаў, якія маюць карані ў рэспубліцы або з'яўляюцца этнічнымі беларусамі.

Спрошчаная працэдура дзейнічае больш за тыдзень. За гэты час грамадзянамі Прыбалтыкі і Польшчы пададзена звыш 20 хадайніцтваў на пастаяннае пражыванне ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі