Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Лют 2018

Спецыялізаваную роту па інфармацыйнай бяспецы створаць у Беларусі

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялізаваную роту па інфармацыйнай бяспецы створаць у Беларусі, расказаў міністр абароны Андрэй Раўкоў у інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне, ці плануецца ў Беларусі ствараць войскі інфармацыйных аперацый, як гэта зроблена ў Расіі, Андрэй Раўкоў сказаў, што беларускае ваеннае ведамства сур'ёзна займаецца інфармацыйнай бяспекай, кібербяспекай, у нас ёсць адпаведныя структуры.

"Плюс мы ў гэтым годзе фарміруем спецыялізаваную роту, якая будзе займацца гэтым пытаннем, - дадаў Андрэй Раўкоў. - Яны (падраздзяленні для забеспячэння інфармацыйнай бяспекі. - Заўвага БЕЛТА) у нас ужо ёсць, але мы гэту справу развіваем".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі