Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Стд 2017

Спаборніцкая праграма Еўрагульняў-2019 будзе зацверджана вясной

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спаборніцкая праграма II летніх Еўрапейскіх гульняў 2019 года будзе зацверджана вясной 2017 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Сёння ў Лазане на пасяджэнні Выканкама Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) была разгледжана першая справаздача аб гатоўнасці Мінска да правядзення II Еўрапейскіх гульняў. "Гатоўнасць спартыўнай інфраструктуры і варыянты праграмы Еўрагульняў атрымалі пазітыўную ацэнку з боку членаў выканкама. Цяпер ідзе працэс абмеркавання і ўзгаднення відаў спорту, паколькі яшчэ не ўсе еўрапейскія федэрацыі падпісалі адпаведныя мемарандумы і пагадненні з ЕАК", - паведаміў генеральны сакратар НАК Беларусі Анатоль Котаў.

Канчаткова праграма будзе зацверджана вясной 2017 года пасля таго, як у Мінску адбудзецца пасяджэнне камісіі ЕАК па падрыхтоўцы да Еўрагульняў-2019.

Права правядзення II летніх Еўрапейскіх гульняў Беларусь атрымала ў час 45-й Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якая адбылася ў Мінску ў кастрычніку 2016 года. I Еўрапейскія гульні прайшлі 12-28 чэрвеня 2015 года ў сталіцы Азербайджана Баку. Беларускія атлеты заваявалі на гэтым спартыўным форуме 43 медалі: 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя. У медальным заліку зборная Беларусі заняла 7-е месца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі