18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай пакладзе пачатак новаму этапу ў палітычным і эканамічным супрацоўніцтве паміж краінамі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў на пасяджэнні беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У адпаведнасці з запрашэннем старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў верасні 2016 года адбудзецца дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, - сказаў Мікалай Снапкоў. - Новы дзяржаўны візіт стане прарыўным і дасць пачатак новаму этапу ў палітычным і эканамічным супрацоўніцтве".
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта звярнуў увагу, што гэта будзе ўжо дзявяты візіт Прэзідэнта Беларусі ў КНР.