2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў у Маскве правёў сустрэчу з намеснікам старшыні ўрада Расіі Аляксеем Аверчуком. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Бакі разгледзелі ход сумеснай работы, накіраванай на ўмацаванне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі, удзяліўшы асаблівую ўвагу пытанням рэалізацыі саюзных праграм і развіцця сумесных інвестыцыйных імпартазамяшчальных праектаў, і абмеркавалі прыярытэтныя напрамкі развіцця Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады.