Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Сак 2016

Сліжэўскі і Ламбрынідзіс абмеркавалі пытанні рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў і партый

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі і спецыяльны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс абмеркавалі пытанні рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый на сустрэчы ў Мінску, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства юстыцыі Вольга Мурашкоўская.

"Сустрэча, у якой таксама прынялі ўдзел кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын, супрацоўнікі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, адбылася ў Міністэрстве юстыцыі. Акрамя аспектаў, якія датычацца рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, бакі абмяняліся думкамі па забеспячэнні правоў чалавека і іншых актуальных пытаннях у сферы юстыцыі", - адзначыла Вольга Мурашкоўская.

У прыватнасці, Стаўрас Ламбрынідзіс расказаў аб тым, як Еўрасаюз бачыць беларускія магчымасці па ўдасканаленні заканадаўства ў сферы рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый.

У сваю чаргу Алег Сліжэўскі падкрэсліў, што перш за ўсё Беларусі і Еўрапейскаму саюзу трэба вызначыць узаемавыгадныя перспектыўныя напрамкі сумеснай работы, па якіх магчыма супрацоўніцтва. Акрамя таго, міністр звярнуў увагу, што праведзеныя ў беларускай сістэме юстыцыі рэформы маюць толькі станоўчае ўздзеянне на забеспячэнне правоў чалавека.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі