23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзімір Сямашка ўручыў копіі даверчых грамат статс-сакратару - намесніку міністра замежных спраў Расіі Рыгору Карасіну, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У час гутаркі бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін, вынікі праведзенага ў Мінску 21 лістапада сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі, графік кантактаў і мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву.