Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Снж 2017

Сямашка пацвярджае планы па ўводзе першага блока БелАЭС у 2019 годзе

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы блок Беларускай атамнай станцыі будзе ўведзены да канца 2019 года. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Магу заявіць, што да канца 2019 года павінны ўвесці першы блок Беларускай атамнай электрастанцыі. Мы ідзём па графіку. У 2020 годзе павінны ўвесці другі блок", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Ён канстатаваў, што ўвод БелАЭС дасць магчымасць змяніць структуру асноўных фондаў, адысці ад залежнасці ад прыроднага газу. "Увод атамнай станцыі дасць магчымасць каля 5,5 млрд кубаметраў газу вызваліць", - сказаў віцэ-прэм'ер.

"Фінансавыя пытанні (будаўніцтва БелАЭС. - Заўвага БЕЛТА) вырашаны. Мы адкрылі крэдытную лінію Расійскай Федэрацыі на $10 млрд на даволі выгадных для Беларусі ўмовах. Гэта закрывае 90 працэнтаў кошту будаўніча-мантажных работ і абсталявання, якія патрэбны для станцыі. Яшчэ 10 працэнтаў - крэдытуемся ў іншым месцы", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Намеснік прэм'ер-міністра таксама нагадаў, што Беларусь плануе адмовіцца ад імпарту электраэнергіі. "Больш таго: цяпер мы вядзём перагаворы па экспарце электраэнергіі", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі