Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Крс 2016

Сямашка: Будаўніцтва Беларускай АЭС дапамагае стварыць дадатковыя рабочыя месцы

19 красавіка, Астравец /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва Беларускай АЭС дапамагае стварыць дадатковыя рабочыя месцы, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Максімальна магчымую колькасць работ і паставак абсталявання павінен ажыццявіць беларускі бок. Мы хочам стварыць дадатковыя рабочыя месцы, каб нашы людзі мелі работу", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Цяпер з 32 падрадных арганізацый, што працуюць на будаўніцтве станцыі, 27 - беларускія. З пачатку ўзвядзення станцыі 83,6 працэнта будаўніча-мантажных работ выканана беларускімі арганізацыямі. Акрамя таго, у будаўніцтве АЭС шырока выкарыстоўваюцца айчынныя матэрыялы - цэмент, шчэбень, пясок і г.д.

Паводле даных віцэ-прэм'ера, многія беларускія прадпрыемствы цяпер працуюць над распрацоўкай перспектыўных тэхналогій, якія будуць выкарыстаны пры будаўніцтве АЭС.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі