1 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі са статс-сакратаром - намеснікам міністра замежных спраў РФ Рыгорам Карасіным адбылася сёння ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.
"Былі разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў кантэксце вынікаў праведзенага ў Санкт-Пецярбургу 16-18 ліпеня VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна", - адзначылі ў дыпмісіі.