Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Май 2015

Штогадовая сустрэча прадстаўнікоў МВФ у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пройдзе ў Мінску ў канцы мая

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штогадовая сустрэча прадстаўнікоў МВФ у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пройдзе 27-31 мая ў Мінску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

У канцы мая ў беларускай сталіцы збярэцца таксама бельгійская група МВФ і Сусветнага банка на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў. Чакаецца, што 29 мая пройдзе сумеснае пасяджэнне бельгійскай групы і прадстаўнікоў МВФ у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, адзначылі ва ўпраўленні Нацбанка.

Акрамя таго, плануецца, што гэтымі днямі Мінск наведае намеснік выканаўчага дырэктара МВФ Він Чжу.

Міжнародны валютны фонд - спецыялізаваная ўстанова ААН са штаб-кватэрай у Вашынгтоне (ЗША). Беларусь з'яўляецца членам МВФ з 1992 года. Дзейнасць МВФ у Беларусі накіравана на супрацоўніцтва з урадам і Нацыянальным банкам пры падрыхтоўцы праграм эканамічнай палітыкі з акцэнтам на падаткова-бюджэтную і грашова-крэдытную палітыку, абменны курс і гандлёвую палітыку з мэтай дасягнення значнага эканамічнага росту, нізкай інфляцыі і ўстойлівасці плацежнага балансу.

Сусветны банк налічвае больш за 120 прадстаўніцтваў ва ўсім свеце. Арганізацыя кіруецца як своеасаблівае таварыства, акцыянерамі якога з'яўляюцца 188 краін-членаў, у тым ліку Беларусь. СБ прадастаўляе краінам, што сталі на шлях развіцця, пазыкі па нізкіх стаўках, беспрацэнтныя крэдыты і гранты, дапамагаючы такім чынам вырашаць задачы ў адукацыі, ахове здароўя, дзяржаўным кіраванні, развіцці фінансавага і прыватнага сектараў, сельскай гаспадарцы, ахове навакольнага асяроддзя і кіраванні прыроднымі рэсурсамі. Беларусь стала членам СБ у 1992 годзе. За час супрацоўніцтва краіне былі выдзелены крэдытныя рэсурсы ў памеры $1,43 млрд. Бягучы інвестыцыйны партфель уключае сем праектаў на агульную суму $938 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі