Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Крс 2021

Шэраг паўнамоцтваў Прэзідэнта прапануецца замацаваць за ўрадам - Міклашэвіч

Шэраг паўнамоцтваў Прэзідэнта прапануецца замацаваць за ўрадам - Міклашэвіч

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэраг паўнамоцтваў Прэзідэнта прапануецца замацаваць за ўрадам, заявіў у час пасяджэння Канстытуцыйнай камісіі старшыня Канстытуцыйнага суда, старшыня камісіі Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аналіз больш як 150 законаў, дзе змешчаны паўнамоцтвы Прэзідэнта, паказвае, што многія паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы, устаноўленыя на заканадаўчым узроўні ў розных сферах, у сучасных умовах з'яўляюцца залішнімі і не ў поўнай меры абумоўлены канстытуцыйным статусам Прэзідэнта. Такія паўнамоцтвы, як правіла, адносяцца да кампетэнцыі органаў выканаўчай улады, таму мэтазгодна іх замацаваць за ўрадам", - сказаў Пётр Міклашэвіч.

Паводле яго слоў, могуць быць пашыраны паўнамоцтвы прэм'ер-міністра. "Прапануецца пашырыць паўнамоцтвы прэм'ер-міністра, узмацніўшы яго ролю ў фарміраванні ўрада шляхам унясення Прэзідэнту прапаноў аб структуры ўрада, назначэння на пасаду намеснікаў прэм'ер-міністра, міністраў і іншых членаў урада, - адзначыў старшыня Канстытуцыйнай камісіі. - Гэта ўзмацненне паўнамоцтваў прэм'ер-міністра знаходзіцца ў рамках канстытуцыйных функцый Прэзідэнта і ўрада, накіравана на павышэнне ролі прэм'ер-міністра і ўзмацненне як яго адказнасці, так і адказнасці ўрада ў цэлым".

Пётр Міклашэвіч дадаў: "Безумоўна, у прэзідэнцкай рэспубліцы ўрад будзе падсправаздачны Прэзідэнту, і яго роля таксама застанецца значнай у пэўнай меры ў адносінах да ўрада".

Сёння праходзіць трэцяе пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. На ім разглядаюцца прапановы аб змяненні канстытуцыйных палажэнняў аб функцыях і паўнамоцтвах Прэзідэнта Беларусі і ўрада - Савета Міністраў. Першае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі адбылося 31 сакавіка. Тады ж быў зацверджаны графік пасяджэнняў - яны будуць праходзіць двойчы ў месяц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі