Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Сак 2024

Сергяенка выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў

Сергяенка выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ігар Сергяенка выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў выбраны тайным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў у час першага пасяджэння першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання. За кандыдатуру Ігара Сергяенкі прагаласавалі 109 дэпутатаў са 109 прысутных.

Ігар Сергяенка нарадзіўся ў 1963 годзе ў в.Сталіца Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. У 1984 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2006-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1989-2010 гадах служыў на розных пасадах у органах Камітэта дзяржаўнай бяспекі. У 2010 годзе назначаны начальнікам упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці, а ў 2013-м - першым намеснікам старшыні КДБ Беларусі па контрразведвальнай дзейнасці. У 2014-2019 гадах займаў пасаду першага намесніка старшыні КДБ. Са снежня 2019 года займаў пасаду кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі