15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Рэспублікі сёння на пасяджэнні ратыфікаваў пагадненне паміж урадам Беларусі і ўрадам Тайланда аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пагадненне прадугледжвае, што ўладальнікі гэтых пашпартоў змогуць бесперашкодна ўязджаць у краіну і знаходзіцца там да 90 дзён.
Паводле слоў дакладчыка - намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова, тайскі бок ужо завяршыў усе неабходныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры.
На сёння такое пагадненне Беларусь заключыла з 31 краінай Еўропы, Азіі і Лацінскай Амерыкі.