Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Лют 2015

Сацыяльныя службы Швецыі зацікаўлены ў вопыце віцебскіх калег па арганізацыі рэабілітацыі маладых інвалідаў

17 лютага, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Сацыяльныя службы Швецыі маюць намер пераняць вопыт калег з Віцебскай вобласці па арганізацыі сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі маладых інвалідаў. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА каардынатар праекта, намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Інга Глушонак.

Яна растлумачыла, што шведаў цікавіць дзейнасць аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, арганізацыя працоўных майстэрняў. І асабліва - пераемнасць у рабоце з інвалідамі, якія пасля дасягнення 18 гадоў не застаюцца сам-насам з сабой, а прадаўжаюць з дапамогай спецыялістаў атрымліваць і развіваць неабходныя ў жыцці навыкі вядзення быту.

"Супрацоўніцтва сацыяльных службаў рэгіёна са шведскімі партнёрамі з горада Хальмстада доўжыцца ўжо 10 гадоў па праекце "Сацыяльная інтэграцыя дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі ў Віцебскай вобласці" пры фінансаванні шведскага ўрада. Гэты праект, у якім наш камітэт выступіў партнёрам, унікальны для Беларусі. Праграма ўключае рэгулярныя сустрэчы і семінары, круглыя сталы, якія праходзяць як на тэрыторыі вобласці, так і ў Швецыі. Таксама за гэты час дырэктары ўсіх тэрытарыяльных цэнтраў вобласці прайшлі навучанне ў партнёраў. Паказальна, што калі раней у асноўным мы "паглыналі" еўрапейскі вопыт, то цяпер замежныя калегі многае з нашых напрацовак бяруць на карандаш", - дадала Інга Глушонак.

Разам з тым прадаўжаецца асваенне беларусамі шведскага вопыту. У канцы мінулага тыдня чарговая група дырэктараў пяці тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебскай вобласці вярнулася са Швецыі, дзе яны праходзілі тыднёвую стажыроўку. Але толькі ў гэтым годзе ўпершыню па выніках навучання і наведвання аб'ектаў сацыяльнай сферы былі выдадзены сертыфікаты. "У нас з'явілася пяць сертыфікаваных па еўрапейскіх стандартах спецыялістаў у сферы сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі інвалідаў, якія будуць укараняць шведскі вопыт на Віцебшчыне", - растлумачыла Інга Глушонак.

Тэрмін рэалізацыі праекта заканчваецца ў ліпені 2015 года, да гэтага плануецца яшчэ адна стажыроўка - 6 урачоў інтэрнатных устаноў Віцебшчыны адправяцца ў Швецыю для абмену вопытам у сакавіку. Ужо цяпер вядзецца распрацоўка новага праекта-пераемніка, дзе акцэнт будзе зроблены на інвалідах, якія маюць сур'ёзныя абмежаванні і ўскладненні, знаходзяцца ў стацыянарных установах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі